Беларуская Служба

Часовы павераны ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі палітвязняў

27.11.2021 16:37
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі 887 чалавек. 
Сем'і палітвязняў на сустрэчы з амерыканскімі дыпламатамі Крыніца: twitter.com/USEmbBy/

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з сем’ямі палітычных вязняў з нагоды Дня падзякі, паведаміла амбасада ў Twitter.

Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што сярод тых, хто быў на сустрэчы, жонкі палітычных зняволеных вясноўцаў Алеся Бяляцкага і Уладзя Лабковіча, бацькі Мікалая Дзядка і Марыі Калеснікавай, маці Анастасіі Булыбенкі, жонкі Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і іншыя.

На момант публікацыі праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі 887 чалавек. На самой справе, зняволеных з палітычных прычынаў значна больш, ды праваабаронцы правяраюць кожную справу на адпаведнасць міжнародна прызнанаму азначэнню «палітвязень» і часам проста не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам.

Афіцыйны Мінск у жніўні адклікаў згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркаю ЗША. Штаты ў Беларусі цяпер прадстаўляе часовы павераны.

belsat.eu/эж

Вольга Севярынец пра палітзняволенага мужа Паўла: «Ён цвёрда верыць, што дабро пераможа»

16.11.2021 16:56
Павел за кратамі піша кніжкі, а Вольга моліцца і верыць у перамены.

У Беларусі больш за чатыры тысячы дзяцей палітвязняў

21.11.2021 18:27
Гэта дзеці, якія бачылі вобшукі, бачылі як маму ці тату жорстка затрымліваюць.