Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм'ерам Швецыі

02.12.2021 13:40
Кіраўніцтва шведскага ўраду заявілі, што Беларусь - прыярытэт замежнай палітыкі Швецыі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viacorka

Новая прэм'ер-міністр Швецыі Магдалена Андэрсан правяла сваю першую міжнародную сустрэча, фактычна ў першы працоўны дзень з лідаркай беларускіх дэмакратычных сіл Святланай Ціханоўскай. 

Таксама ў Стакглольме Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі АБСЭ Маргарэтай Седэрфэлт, генсакратаром ПА АБСЭ Рабэрта Мантэла і бюро АБСЭ.

Ціханоўская звярнулася да кіраўніцтва АБСЕ з просьбай падтрымаць падрыхтоўку да перамоў паміж дэмакратычнымі сіламі і рэжымам, запрашаць Расію, прапаноўваючы ёй пазбавіцца ад асацыяцыі з непрадказальным і ізаляваным рэжымам, а выбраць канструктыўнае для сябе выйсце.

У Стакгольме ў гэтыя дні знаходзіцца таксама лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Уладзімер Макей. Ён прыехаў на пасяджэнне кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў АБСЕ.

юл