Беларуская Служба

Беларускі Саўмін даў адказ на новы пакет санкцыяў: абмежаваў імпарт прадуктаў харчавання

08.12.2021 09:25
Саўмін пагражае пашырыць спіс забароненага імпарту, калі краіны Захаду працягнуць недружалюбныя крокі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Pixabay.com


Эмбарга на імпарт прадуктаў харчавання ўвойдзе ў сілу з 1 студзеня 2022 года. І будзе дзейнічаць у адносінах краін Еўрасаюза, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі і Швейцарыі.

Цяперашні беларускі ўрад вырашыў, што паўгода ў краіну не будзе ўвозіцца ялавічына, свініна, мяса птушкі і прадукты з іх, а таксама малако, малочныя прадукты, гародніна, садавіна, арэхі, кандытарскія вырабы, соль.

Саўмін пагражае пашырыць спіс забароненага імпарту, калі краіны Захаду працягнуць недружалюбныя крокі. Маюцца на ўвазе санкцыі.

Забяспечваць патрэбы насельніцтва Саўмін Беларусі збіраецца за кошт унутраных рэсурсаў і імпарту з Расіі ды краін, якія санкцыі не падтрымалі.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск