Беларуская Служба

У Польшчы дзейнічалі шпіёны беларускага рэжыму. Вынікі расследавання ByPol

14.01.2022 11:01
ByPol ​​заяўляе, што агенты Лукашэнкі прысутнічаюць у Польшчы, Літве і Украіне.
Аўдыё

У Кіеве, Вільні ці Варшаве дзейнасць людзей, якія выехалі з палітычных прычынаў, спрабуюць адсочваць, пра гэта заяўляе ініцыятыва BYPOL у новым расследаванні.

«Цалкам расслабляцца не варта, так як наведваюць дадзеныя мерапрыемствы і іх агенты нашай краіны. Адным з такіх пасажыраў аказаўся ўладальнік зялёнага дыпламатычнага пашпарту палкоўнік Аляксей Дудыкін. У Варшаве Дудыкіна ўжо чакаў ягоны калега – Дзмітрый Дунай», – гаворыцца ў матэрыяле.

Што рабілі ў Польшчы агенты Лукашэнкі? ByPol ​​гэтага не тлумачыць, бо за дакументаванне іх дзейнасці адказвае польская контрразведка.


Гэта вайскоўцы дзявятага аддзелу Галоўнага разведвальнага ўпраўлення генштабу Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, які выкарыстоўваецца акурат для збору інфармацыі і сачэння за апазіцыйнымі актывістамі і палітычнымі лідарамі за мяжою. І для іх магчымай ліквідацыі.

Дунай вярнуўся ў Беларусь 21 студзеня 2021 года аўтобусам, а Дудыкін прыляцеў у Мінск самалётам на наступны дзень. Пасля абодва былі зняты з выведкі і пераведзены ў Сілы спецыяльных аперацый беларускай арміі. Як піша ByPol, агентаў вярнулі ў Беларусь у сувязі з тым, што яны прысвоілі грошы, якія зэканомілі падчас місіі ў Польшчы.

У размове з журналістамі канала "Белсат" прэс-сакратар спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын не пацвердзіў, але і не абверг фактаў, што ў краіне вядзецца праца па выяўленні агентуры Аляксандра Лукашэнкі. А таксама па недапушчэнні правакацыяў падчас публічных беларускіх акцыяў.

Прадстаўнікі BYPOL таксама звяртаюць увагу, што людзі, якія непрыхавана назіраюць за акцыямі пратэстаў за мяжой, часта аказваюцца прадстаўнікамі мясцовых спецслужбаў.

Паводле  «Белсат» / вх