Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўваў зброю для разгонаў дэманстрацый

17.01.2022 09:28
Міжнародныя праваабаронцы падрыхтавалі даклад «Пастаўкі інструментаў рэпрэсій у Беларусь».
Ілюстрацыйны здымакfidh.org

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) падрыхтавала даклад аб незаконным выкарыстанні зброі для разгонаў дэманстрацый у парушэнне правоў чалавека.

У дакуменце аналізуецца лятальная зброя замежнай вытворчасці і агнястрэльная зброя, якая выкарыстоўвалася сіламі бяспекі Беларусі для падаўлення мірных пратэстаў, даецца агляд магчымых шляхоў іх паставак і прымянення, а таксама даследуюцца шляхі прыцягнення да адказнасці дзяржаў і кампаній.

«Супрацоўнікі атрадаў асаблівага прызначэння былі ўзброеныя агнястрэльнай зброяй замежнай вытворчасці, якая, магчыма, была дастаўленая ў Беларусь у парушэнне эмбарга Еўрапейскага Звязу на пастаўкі зброі ў Беларусь ад 2011 г. і іншых міжнародных абавязацельстваў», гаворыцца ў справаздачы.

юл