Беларуская Служба

Польшча: на тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца некалькі тысяч чалавек з краін Блізкага Усходу

18.01.2022 18:45
 І гэтую групу людзей беларускія службы могуць скарыстаць дзеля дэстабілізацыі мяжы Еўрапейскага Саюза.
Rzecznik ministra koordynatora służb specjalnych Stanisław Żaryn
Rzecznik ministra koordynatora służb specjalnych Stanisław ŻarynTomasz Gzell/PAP

Паводле польскіх спецслужбаў, на тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца некалькі тысяч іншаземцаў з краін Блізкага Усходу, - паведаміў прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

- Мы назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі апошнія месяцы. І мы адзначылі, што каля 4 тысяч чалавек вылецелі з Мінска ў Ірак і Сірыю. Паводле нашых назіранняў, на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ўсё яшчэ 4-5 тысяч мігрантаў. І гэтую групу людзей беларускія службы могуць скарыстаць дзеля дэстабілізацыі мяжы Еўрапейскага Саюза і такім чынам працягваць гібрыдную вайну супраць Захада.

За мінулы дзень польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 50 чалавек. Усе мігранты былі затрыманыя і атрымалі пастановы пакінуць Польшчу. У гэтым месяцы такіх спробаў было амаль 600.

яс

Сітуацыя на мяжы спакайнейшая, мігранты не здаліся, але памянялі тактыку

08.01.2022 09:54
Мігранты зразумелі, што прасцей перайсці праз мяжу ў малых групах, ім актыўна дапамагаюць беларускія памежнікі.

У Польшчы дзейнічалі шпіёны беларускага рэжыму. Вынікі расследавання ByPol

14.01.2022 11:01
ByPol ​​заяўляе, што агенты Лукашэнкі прысутнічаюць у Польшчы, Літве і Украіне.