Беларуская Служба

Амаль 20 тыс. беларусаў у сакавіку пераехалі ў Грузію

29.04.2022 10:04
Для параўнання – за гэты ж перыяд у Грузію прыехалі 43 152 грамадзяніна Расіі і 16 669 – Украіны.
EPAZURAB KURTSIKIDZE Dostawca: PAPEPA.
EPA/ZURAB KURTSIKIDZE Dostawca: PAP/EPA..

24 лютага пачалося вайсковае ўварванне расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Расейцы выкарыстоўвалі тэрыторыю Беларусі для здзяснення агрэсіі. Праз чуткі аб магчымым прызыве ў войска краіну пакінула мноства мужчын прызыўнога ўзросту. Паводле дадзеных Тбіліскага інстытуту развіцця свабоды інфармацыі (IDFI) ў сакавіку амаль 20 тысяч беларусаў выехалі ў Грузію.

Паводле дадзеных установы за сакавік у Грузію заехалі 19 898 беларусаў. Большасць прыехалі праз аэрапорт у Тбілісі (53%), перадае belsat.eu. Частка беларусаў, што прыехалі ў Грузію, пасля выехалі, але 14 030 чалавек на канец сакавіка заставаліся ў Грузіі. У той час як у сакавіку 2019 года (да пандэміі, пратэстаў і вайны) колькасць тых, хто заехаў і выехаў, была прыкладна роўнай, а сама колькасць прыбылых беларусаў была на 555% меншай.

Для параўнання – за гэты ж перыяд у Грузію прыехалі 43 152 грамадзяніна Расіі і 16 669 – Украіны, засталіся ў краіне 17 201 расейцаў і 8151 грамадзянін Украіны.

Як канстатуюць у інстытуце развіцця свабоды інфармацыі, прычынай выбуховага росту колькасці тых, хто прыехаў у Грузію, для расейцаў і беларусаў сталі вайна, палітычныя рэпрэсіі, а таксама імкненне пазбегнуць санкцый.

Па стану на канец сакавіка ў Грузіі заставаўся 31 231 грамадзянін Расеі і Беларусі. Эксперты лічаць гэта «сур’ёзнай праблемай з пункту гледжання бяспекі краіны».

эж