Беларуская Служба

Звольненыя за палітычную ненадзейнасць

29.04.2022 15:13
Працягваюцца палітычныя звальненні ў сферы культуры ў Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/by_culture

Тэлеграм канал BY_culture паведаміў, што з Беларускай дзяржаўнай філармоніі 28 красавіка быў звольнены Андрэй Лапцёнак, намеснік генеральнага дырэктара па арганізацыі гледача і філарманічнай дзейнасці.  Прычына звальнення — палітычная ненадзейнасць.

Таксама паведамляецца пра звальненне Алены Максімавай — адзінай арфісткі ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры.

юл