Беларуская Служба

Эканоміка Беларусі скароціцца сёлета на 4%

10.05.2022 17:02
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця таксама скарэктаваў прагноз адносна ўсяго рэгіёну.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Імаверна, эканоміка Беларусі скароціцца сёлета на 4%, лічаць у Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця. Банк пагоршыў свой прагноз на 1% у параўнанні з сакавіком, паведамляе «Deutsche Welle».

Паводле ацэнкі ЕБРР, расійская эканоміка праз санкцыі ўпадзе на 10%. Мацней за ўсіх пацярпела сёлета Украіна. У ЕБРР прагназуюць скарачэнне эканомікі амаль на 30%. У параўнанні з сакавіком прагноз істотна пагоршыўся. Пры гэтым аналітыкі лічаць, што ў наступным годзе чакаецца рост на 25%.

ав

Набліжаецца крызіс на сусветных рынках

10.05.2022 13:24
Эканамісты папярэджваюць, што да пералому сітуацыі яшчэ далёка, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna»