Беларуская Служба

Батальён Каліноўскага і Беларускі Свабодны тэатр заключылі пагадненне

14.05.2022 18:34
Ідзецца пра гуманітарнае і культурнае супрацоўніцтве, у тым ліку з мэтай збору сродкаў і стварэння тэатральнай прадукцыі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/belwarriors

Беларускі Свабодны тэатр плануе прадстаўляць батальён Каліноўскага на міжнародных культурных пляцоўках з мэтай збору сродкаў і закупкі абсталявання для аказання дапамогі ў яго дзейнасці. Таксама тэатр гатовы арганізоўваць мэтавыя зборы сродкаў на набыццё сродкаў абароны і медыцынскага абсталявання для дапамогі ў выкананні батальёнам сваіх задач.

Са свайго боку батальён Каліноўскага абавязваецца забяспечыць для творчай групы Свабоднага тэатра доступ да асабовага складу для збору інфармацыі з мэтай стварэння тэатральнай і кінапрадукцыі, заснаванай на дакументальным матэрыяле, а таксама, у асаблівых выпадках, прадстаўляць прадстаўнікам батальёна магчымасць для ўдзелу ў спецыяльных культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Беларускім Свабодным тэатрам.

юл