Беларуская Служба

Сёння будуць судзіць палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк

18.05.2022 08:23
Судовы працэс будзе адбывацца ў будынку СІЗА-7.
ілюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Справу Зінаіды Міхнюк разглядае суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко. Але, як паведамляе @viasna_brest, судовы працэс адбудзецца ў будынку брэсцкага СІЗА-7. Пасяджэнне не закрылі, але, каб трапіць на суд, трэба атрымаць дазвол ад начальніка ізалятара.

Нагадаем, у Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

22 лютага суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А КДБ пазней прызнаў «экстрэмісцім фармаваннем» Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.

яс