Беларуская Служба

Журналіст Свабоды Ігар Лосік за кратамі роўна два гады

25.06.2022 14:31
 З гэтай нагоды ягоная жонка Дар’я Лосік выступіла са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосікздымак са старонкі ПЦ "Вясна"

Журналіст Свабоды Ігар Лосік за кратамі роўна два гады, яго арыштавалі ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 году. З гэтай нагоды ягоная жонка Дар’я Лосік выступіла са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі.

«Грамадзянін Лукашэнка, прапаную Вам замяніць майго мужа на сябе», – заявіла Дар’я Лосік.

У звароце да Лукашэнкі яна адзначыла, што не будзе нават расказваць, як гэта – быць жонкай палітвязня і як самі палітвязні «даюць рады ўсяму гэтаму жаху», бо «сэнсу ў гэтым нуль, асабліва калі маеш справу з самым галоўным босам».

«Я гатовая добраахвотна сесці ў беларускую турму і ўзяць на сябе ўсе крымінальныя артыкулы Ігара ўзамен на ягоную свабоду. Калі вам вельмі хочацца, вы можаце мне накінуць яшчэ парачку крымінальных спраў для атрымання большай асалоды. Я іду на такі крок толькі пры ўмове, што Ігар з дачкой пакіне краіну. Вы нічога не губляеце, бо ў вашай краме чалавечых лёсаў іх колькасць застанецца той жа», – заявіла Дар’я.

ав/Свабода

Дзень палітвязня: Кожная гісторыя – гэта чалавечая трагедыя

21.05.2022 07:12
У выніку масавых рэпрэсій пасля выбараў 2020 году, і якія не заканчваюцца па сённяшні дзень, выявілася вялікая патрэба падтрымкі сем’ям палітвязняў.