Беларуская Служба

Беларусь пазбаўленая статусу назіральніка ў Энергетычнай хартыі

25.06.2022 16:46
Краіны-сябры Энергетычнай хартыі пазбавілі Беларусь і РФ статусу назіральнікаў у супольнасці, а таксама прыпынілі часовае ўжыванне Дамовы да Энергетычнай хартыі ў дачыненні да Беларусі.
.
.sebaonflames/pixabay.com/CC0

Пра гэта паведамляе прэс – служба Мінэнерга Украіны. Краіны-сябры Энергетычнай хартыі пазбавілі Беларусь і РФ статусу назіральнікаў у супольнасці, а таксама прыпынілі часовае ўжыванне Дамовы да Энергетычнай хартыі ў дачыненні да Беларусі.

«Дзяржава-агрэсар, якая парушае міжнародныя дамовы, пагражае правамі іншых дзяржаў і народаў, а таксама свайго сатэліта, заслугоўвае міжнароднай ізаляцыі, у тым ліку ў энергетычных супольнасцях і арганізацыях», – пракаментаваў рашэнне міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка.

Энергетычная хартыя замацоўвае прынцыпы супрацы ў сферы абароны замежных інвестыцый, устанаўлівае транзітныя правілы адносна энергасістэм і механізмаў вырашэння спрэчак паміж інвестарамі і дзяржавамі.

Беларусь і РФ падпісалі Дамову аб Энергетычнай хартыі, аднак так і не ратыфікавалі яе.

ав, Белсат