Беларуская Служба

Беларусь імкліва страчвае бізнес

26.06.2022 11:08
За пяць месяцаў гэтага года па ўсёй краіне закрылася больш за 3,2 тысячы мікраарганізацый і 2,1 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі працягвае страчваць малы і сярэдні бізнес, піша zerkalo.io. За пяць месяцаў гэтага года па ўсёй краіне закрылася больш за 3,2 тысячы мікраарганізацый і 2,1 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта вынікае з дадзеных міністэрства па падатках і зборах. Аб тым, што малы і сярэдні бізнес у Беларусі сутыкнуўся з сур'ёзнымі праблемамі, раней паведамляў савет па развіццю прадпрымальніцтва пры ўрадзе. Сярод іх – скарачэнне рынкаў збыту, складанасці з разлікамі і лагістыкай. На гэтым фоне краіна з пачатку года страціла 7500 субʼектаў малога і сярэдняга бізнесу, адзначаюць у савеце.

На пачатак чэрвеня ў Беларусі налічвалася 270 966 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта на 2154 менш, чым на пачатак гэтага года. Іх колькасць вырасла ў Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, у астатніх – упала.

Пры гэтым уклад індывідуальных прадпрымальнікаў у мясцовыя бюджэты расце. На ІП у цэлым па краіне ў студзені-траўні прыпадала 3,1 працэнта ад падатковых паступленняў рэгіёнаў. У 2021 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 2,3%.

Што тычыцца мікраарганізацый (кампаній са штатам да 15 чалавек), то на пачатак гэтага месяца іх налічвалася 83 001. Гэта на 3278 менш, чым на пачатак года. Іх стала менш ва ўсіх рэгіёнах, а таксама ў Менску. Пры гэтым падатковая нагрузка на мікраарганізацыі таксама вырасла. У студзені-траўні яна склала 10,2 працэнта. У 2021 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 8, 7%.

Ва ўсіх рэгіёнах таксама знізілася колькасць малых арганізацый (колькасцю ад 16 да 100 чалавек).
Сярэдніх арганізацый (колькасць ад 101 да 250 работнікаў) на пачатак чэрвеня ў цэлым па краіне налічвалася 2093. Гэта на 56 менш, чым на пачатак года. Іх колькасць вырасла толькі ў Мінску і Гродзенскай вобласці.

ав

Беларусь пазбаўленая статусу назіральніка ў Энергетычнай хартыі

25.06.2022 16:46
Краіны-сябры Энергетычнай хартыі пазбавілі Беларусь і РФ статусу назіральнікаў у супольнасці, а таксама прыпынілі часовае ўжыванне Дамовы да Энергетычнай хартыі ў дачыненні да Беларусі.