Беларуская Служба

ГУР Украіны: Расія павялічвае вайсковую прысутнасць у Беларусі

26.06.2022 14:27
 «Кіраўніцтва ўстановаў і арганізацыяў Гомельскай вобласці папярэдзілі пра верагоднасць вяртання падраздзяленняў Узброеных Сілаў Расіі».
.
У. Пуцін Крыніца: PAP/EPA/MIKHAIL METZEL / KREMLIN / SPUTNIK / POOL

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны сцвярджае, што Расія плануе павялічыць колькасць сваёй авіяцыі на тэрыторыі Беларусі і вярнуць на Гомельшчыну падраздзяленні сухапутных войскаў, паведамляе belsat.eu.

«Расія павялічвае вайсковую прысутнасць у Беларусі. Кіраўніцтва ўстановаў і арганізацыяў Гомельскай вобласці папярэдзілі пра верагоднасць вяртання падраздзяленняў Узброеных Сілаў Расіі. Адначасова расяяне плануюць нарасціць колькасць аператыўна-тактычнай авіяцыі ў Беларусі», – паведамляе ўкраінская выведка.

Паводле ГУР, павелічэнне авіяцыйнай групоўкі будзе адбывацца пад выглядам супольнага патрулявання паветранай прасторы. Запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічаў.

Пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніцаў пакуль няма. Нагадаем, у апошнія дні аднавіліся ракетныя ўдары па Украіне з тэрыторыі Беларусі.

эж

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну на Літву і Польшчу

25.06.2022 17:47