Беларуская Служба

Украінская пара ўцекачоў з Марыупаля не вытрымала ў Гомелі

27.06.2022 13:04
«Забіраем пашпарты і едзем дадому, усім здароўя і цярпення! У нас яго не хапіла»
W związku z rosyjską agresją wielu Ukraińców zmuszonych jest do opuszczenia swoich domów, często do wyjazdu poza granice kraju
W związku z rosyjską agresją wielu Ukraińców zmuszonych jest do opuszczenia swoich domów, często do wyjazdu poza granice krajuShutterstock.com/OneWellStudio

Муж і жонка з украінскага Марыупаля, якія прыехалі ў Гомель пасля нападу Расіі на іх горад, праз тры месяцы сабраліся вяртацца дадому.

Аб тым, як на працягу трох месяцаў пара жыла ў Беларусі, украінская ўцякачка напісала ў адным з гомельскіх чатаў, паведамляе «Флагшток».

Кватэру даў ім зяць (ім больш за 50 гадоў), уладкавацца на працу немагчыма, а на дапамогу, якую атрымалі ад Беларусі жыць больш не хочуць.

«На працу муж уладкоўваецца два месяцы, прайшоў усё, што можна, аналізы здалі ўсе, медагляд, мне паабяцалі аплаціць курсы кухара. Але гэта ўсё цягнецца, правяраецца, а мы тут тры месяцы жывем, жадаем працаваць, зарабляць на жыццё, але ўвесь час чуем: «Заўтра...«, «Вышліце працоўную...« Дзякуй за ўсё вам, не ў дакор, але сіл больш няма. Забіраем пашпарты і едзем дадому, усім здароўя і цярпення! У нас яго не хапіла», – напісала ўкраінка.

Яна таксама расказала, што звярталася па дапамогу ў прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. За паўтара месяцы дапамогі не паступіла.
Звярталася жанчына па дапамогу і непасрэдна ў Чырвоны Крыж, але засталася незадаволенай прадуктамі, якія атрымала.

«Гэтую дапамогу нам далі ў Чырвоным Крыжы. Не хачу нікога пакрыўдзіць, але пасля 1,5 месяца ў падвале няма сіл есці сушкі і галетнае печыва... Дзякуй, але коўдры скарыстаныя, я папрасіла падушкі, не буду фота выкладваць, мне сорамна».

Многія іншыя ўкраінскія ўцекачы ўжо з'язджаюць з Беларусі. Напрыклад, вядома аб сям’і з Краматорску, якая пасля знаходжання ў Гомлі паехала ў Нямеччыну. Ёсць і такія сем’і, якія накіроўваюцца ў Расію.
Марыупаль знаходзіцца пад расійскай акупацыяй.

яс