Беларуская Служба

За тры «кактэйлі Молатава» ў аўтамабілі ўнутраных войск падпалкоўніку прысудзілі 12 год калоніі

02.07.2022 15:34
Дзмітры Нешта.

Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч разгледжана крымінальная справа ў адносінах пенсіянера Дзмітрыя Нешты, які абвінавачваўся ў незаконных дзеяннях у адносінах да паляўнічай агнястрэльнай зброі (ч.1. арт. 295-3 КК) і акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Дзмітрый – вайсковы пенсіянер, працаваў у Баранавічах на 558-м авіярамонтным заводзе.
Па матэрыялах следства, мужчына 26 верасня 2020 года вырабіў тры «кактэйлі Молатава», якія пасля кінуў у аўтамабілі вайскоўцаў, што стаялі каля адной з вайсковых частак. Дзмітрый пераканаўся, што яны ўспыхнулі, і пасля сышоў з месца здарэння.

У выніку суддзя Юльяна Шчэрба прысудзіла абвінавачанаму 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пазбавіла яго вайсковага звання «падпалкоўнік».

ав/Вясна

Віктара Бабарыку выпусцілі са штрафнога ізалятара пасля 10 сутак

02.07.2022 13:10