Беларуская Служба

Латушка і Азараў хочуць стварэння ўрада ў выгнанні

08.08.2022 13:38
Такая прапанова была агучана падчас канферэнцыі «Новая Беларусь».
       .
Латушка і Азараў хочуць стварэння ўрада ў выгнанні.Фота: screenshot

«Ні адна з дзейных структур не валодае дастатковымі рэсурсамі і магчымасцю, каб дасягнуць мэтаў дэмакратычнага пераўтварэння ў нашай краіне», — мяркуе Павел Латушка.

Трэба стварыць адзіную выканаўчую структуру ўлады, упэўнены Латушка.

«Стварэнне пераходнага кабінета як пераходнага ўрада можа стаць ключавым фактарам для захавання і абароны суверэнітэту і дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь».

Латушка лічыць, што без такога кабінета немагчыма забяспечыць кіраванне краінай у транзітны перыяд і нацыянальна-вызвольны рух.

«Прагулкі па вуліцах не далі ніякіх вынікаў, — кажа падпалкоўнік Аляксандр Азараў, кіраўнік «Байпола». — «Байпол» лічыць, што сістэму пераможа толькі сістэма, і яе трэба стварыць. Трэба стварыць кабінет — фактычна, урад у выгнанні».

Азараў дадаў, што не бачыць іншага шляху вызвалення, апроч сілавога.

«Мы паспрабавалі ўсе метады на працягу двух гадоў. Але сілавы метад павінен працаваць у сукупнасці з тымі метадамі, якія ўжываліся раней».

nashaniva.com / вх