Беларуская Служба

Беларусь заняла другое месца ў свеце па росце цэн на гародніну

11.08.2022 13:20
За два гады пасля прэзідэнцкіх выбараў спажывецкі кошык у Беларусі выраслі амаль на 29,6%
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneStokkete/Shutterstock

Харчовыя тавары падаражэлі на 30,3%, нехарчовыя - на 34,7%, платныя паслугі насельніцтву - на 21,9%, у тым ліку жыллёва-камунальнай гаспадаркі - на 23,6%.

За два гады пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015 года цэны павялічыліся на 16,4%, за гэты ж перыяд пасля выбараў-2010 - на 153,1%, або ў 2,5 разы.

Што тычыцца гародніны і садавіны аналітыкі Picodi.com, якія складалі рэйтынг, выбралі бульбу, памідоры, рэпчатую цыбулю, салату, апельсіны, бананы і яблыкі, піша BelRetail.

Сярод 94 краін, якія ўвайшлі ў рэйтынг, першае месца па агульным росце кошту названых прадуктаў заняла Турцыя. На другім месцы рэйтынгу размясцілася Беларусь пад кіраўніцтвам моцных гаспадарнікаў, дзе сярэдні рост склаў 33,4%. У Беларусі мацней за ўсё падаражэлі памідоры - 52%, або з 4,76 р да 7,23 р.

Наступныя ў спісе краіны - Расія і Літва з вынікамі ў 27,3% і 24,1% адпаведна.

юл