Беларуская Служба

Чыноўнік рэжыму праз Польшчу ўехаў у ЕЗ

17.08.2022 11:35
Старшыня БФФ Уладзімір Базанаў наведаў матч Суперкубка Еўропы, які 10 жніўня адбыўся ў Хельсінкі.
.
Ул. Базанаў Крыніца: БФФ

Старшыня БФФ Уладзімір Базанаў наведаў матч Суперкубка Еўропы, які 10 жніўня адбыўся ў Хельсінкі, піша партал «Трыбуна».

Уладзімір Базанаў, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе балтыйскіх краін, аднак адсутнічае ў аналагічным спісе ЕЗ раней быў выправаджаны з Чэхіі з ануляваннем візы.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што Базанава бачылі на памежным пераходзе ў Польшчу і яго не прапусцілі ў краіну. Але гэтая інфармацыя не пацвердзілася: Базанаў усё ж заехаў на тэрыторыю ЕЗ праз Польшчу і правёў у Супольнасці тры дні з 8 па 11 жніўня.

Таксама вядома, што гэта не адзіны візіт чыноўніка рэжыму Лукашэнкі ў Польшчу.

эж