Беларуская Служба

У Варшаве пройдзе ІІ Беларускі бізнес-форум

18.09.2022 15:01
Мерапрыемства пройдзе ў Варшаве 19 і 20 верасня.
     -
У Варшаве пройдзе ІІ Беларускі бізнес-форумhttps://abbacaseforum.com/

19 і 20 верасня ў Варшаве пройдзе ІІ Беларускі бізнес-форум. «Мы ладзім гэта як платформу для дыскусій з уладамі Польшчы, Еўрасаюза, з амбасадарамі, дыпламатамі. Будуць таксама прадстаўнікі ЗША, напрыклад кіраўніцтва праграмы ЗША у Беларусі. Будуць таксама прадстаўлены бізнес-асацыяцыі Польшчы, Германіі, Украіны і Беларусі. Але гэта асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, не тая, што ўнутры краіны», – паясніў у размове з «Радыё Рацыя» кіраўнік эканамічнай каманды офіса Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч.

Галоўнымі спікерамі мерапрыемства пазначаныя дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская і намеснік Міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі.

Раней падобнага роду мерапрыемствы былі арганізаваныя ў Кіеве (яшчэ да вайны) і ў Вільні(у лютым).
Форум арганізуюць: Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Цэнтр сацыяльна-эканамічных даследаванняў Беларусь (CASE Belarus).

аз

Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у 77-й сесіі Генасамблеі ААН

18.09.2022 09:02
Яна правядзе двухбаковыя сустрэчы з міжнароднымі лідарамі і выступіць у Калумбійскім універсітэце.