Беларуская Служба

Сакратар Рады бяспекі Украіны: Калі з боку Беларусі будуць ісці войскі, яны атрымаюць такі адказ, на які не разлічвалі

29.09.2022 09:46
Тым часам, БЧ рыхтуецца прыняць вялікую колькасць транспартных вагонаў з Расіі.
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў Крыніца: rnbo.gov.ua

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў даў інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время», у якім, сярод іншага, адказаў і на пытанне пра магчымасць наступлення на Украіну з боку Беларусі расійскага альбо беларускага войска:

-Мы разумеем, што Пуцін штодня цісне на Лукашэнку, каб той пачаў узброеную агрэсію з боку Беларусі. Нам усё вядома. Нават нядаўняя сустрэча ў Сочы была на гэтую тэму. Не думаю, што Лукашэнка прыме такое рашэнне. Але калі з боку Беларусі будуць ісці войскі, як гэта было 24 лютага, яны атрымаюць такі адказ, на які не разлічвалі.

Нагадаем, ад супольнасці беларускіх чыгуначнікаў паступае інфармацыя аб тым, што БЧ рыхтуецца прыняць вялікую колькасць транспартных вагонаў з Расіі.

currenttime.tv/эж


Сакратар РНБА Украіны: Мы не чакалі, што напад будзе з тэрыторыі Беларусі

14.04.2022 19:34
Дата нападу на Украіну называлася не 24 лютага, а 22-га

Акупанты для вайны супраць Украіны вярбуюць беларусаў

07.09.2022 16:04
Паводле сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксея Данілава, тэрыторыя Беларусі кантралюецца расіянамі.