Беларуская Служба

Акупанты для вайны супраць Украіны вярбуюць беларусаў

07.09.2022 16:04
Паводле сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксея Данілава, тэрыторыя Беларусі кантралюецца расіянамі.
   ()
Салдат УС Беларусі (ілюстрацыя)Крыніца: shutterstock.com/Vladimir Gudvin

Расійская Федэрацыя набірае беларусаў у свае вайсковыя фармаванні і адпраўляе іх на фронт праз сваю тэрыторыю, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Чыноўнік дадаў, што ўкраінскія вайскоўцы ажыццяўляюць узмоцнены кантроль памежных тэрыторый на поўначы. Паводле Данілава тэрыторыя Беларусі кантралюецца расіянамі:

- Калі ў вас на тэрыторыі ёсць тэрарысты, якія з вашай тэрыторыі страляюць ракетамі, пасылаюць самалёты бамбіць мірнае насельніцтва, то вы павінны гэта тлумачыць. Калі ў вас няма тлумачэнняў, вы павінны прызнаць, што ваша краіна акупаваная Расійскай Федэрацыяй. Беларусь – гэта краіна, якая цалкам знаходзіцца пад уплывам расійскіх вайскоўцаў. Больш за тое, Расійская Федэрацыя вярбуе беларускіх грамадзян для ўдзелу ў ваеннай агрэсіі супраць нашай краіны. Іх не так ужо і шмат, расіяне адпраўляюць іх ваяваць праз сваю тэрыторыю.

На дадзены момант вайскова-палітычнае кіраўніцтва Украіны амаль цалкам выключае магчымасць наўпроставага далучэння УС Лукашэнкі да ваенных дзеянняў.

iar/эж

Данілаў: Украіна не мае ніякага дачынення да выбухаў на аэрадроме ў Беларусі

12.08.2022 09:49
Сакратар Рады Нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Украіна не мае ніякага дачынення да выбухаў на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомлем.