Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Калі надыдзе такі дзень, калі беларускія салдаты пяройдуць украінскую мяжу – дарогі назад не будзе

22.10.2022 09:43
Святлана Ціханоўскаяскрыншот

Лідарка дэмакратычных сіл адзначае ў відэазапісе, што «ў адказ на атаку па беларускіх гарадах могуць пачаць страляць ракеты. Беларусь можа апынуцца за жалезнай заслонай, у краіне стануць знікаць тавары, а мяжа можа поўнасцю закрыцца. Крызіс стане яшчэ мацнейшым, бо кошт вайны – гэта і жыцці людзей, і страшныя страты эканоміцы.

Таму мы патрабуем вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Мы патрабуем увядзення мараторыя на любыя сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі да заканчэння вайны. І мы падтрымліваем прапанову па стварэнні міжнароднай маніторынгавай місіі на граніцы Украіны з Беларуссю.

Я звяртаюся да афіцэраў і вайскоўцаў Беларусі. Ваша прысяга народу, гонар вашых пагонаў дзейнічае, пакуль вы дзейнічаеце ў інтарэсах народа. Калі вы пяройдзеце дзяржаўную мяжу – вы станеце ваеннымі злачынцамі. Сабатуйце злачынныя загады, складайце зброю. Звяртайцеся ў праект «Хачу жыць» (https://hochuzhit.com/) – гэта адзіны цэнтр прыёму зваротаў для тых, хто не гатовы паміраць і забіваць дзеля амбіцый двух дыктатараў».

ав