Беларуская Служба

Праваабаронца Уладзь Лабковіч народзіны другі год запар сустракае за кратамі

22.10.2022 13:34
За 15 месяцаў зняволення ў яго моцна пагоршылася здароўе, праваабаронцу перыядычна блакуюць ліставанне, трое яго дзетак гадуюцца без бацькі.
Уладзь Лабковічфота: Вясна

22 кастрычніка палітзняволенаму каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзю Лабковічу спаўняецца 44 гады. Гэта ўжо другі дзень народзінаў, які вясновец вымушаны сустракаць за кратамі. За 15 месяцаў зняволення ў яго моцна пагоршылася здароўе, праваабаронцу перыядычна блакуюць ліставанне, трое яго дзетак гадуюцца без бацькі.

«Вясна» паразмаўляла з жонкай праваабаронцы Нінай. Яна мелькам бачыла Уладзя 14 ліпеня ў Следчым камітэце і потым удалечыні ў СІЗА-1.

«Калі ты сам праходзіш гэта ўсё – гэта адно, а калі бачыш свайго самага блізкага чалавека ў турме – зусім іншая сітуацыя. Калі ён зразумеў, што мяне таксама затрымалі, то, мяркую, у яго ўжо было іншае стаўленне да сітуацыі. Было толькі адно пытанне: »Што з дзецьмі?« Ён вельмі хваляваўся. І цяпер для яго самае галоўнае пытанне – каб з намі было ўсё ў парадку», расказвае жонка праваабаронцы. Яна некалькі разоў падкрэслівае, што сям’я для Уладзя – самае галоўнае.

Ва Уладзя Лабковіча за кратамі вельмі псуецца здароўе: пастаянныя галаўныя болі і псуецца зрок. Ён пра гэта піша ў лістах.

«Нягледзячы на тое, што мы імкнемся забяспечыць Уладзя лекамі і вітамінамі, у яго вельмі пагаршаецца здароўе. Ён вельмі мала дыхае свежым паветрам, не бачыць святла, няма рухаў. Яны там шпацыруюць у гэтых каменных мяхах [гаворка ідзе пра прагулачны дворык]. Ва Уладзя вельмі пагаршаецца зрок, і ён вельмі нервуецца праз гэта. Мы яму два разы мянялі акуляры, каб ён мог чытаць і пісаць», – расказала Ніна Лабковіч.

Поўная размова тут.

Праваабаронцы з цэнтру «Вясна» адзначаюць гадавіну стварэння арганізацыі ў турме

26.04.2022 10:08
26 гадоў праваабаронцы «Вясны» абаранялі і працягваюць абараняць правы грамадзянаў і адстойваюць іх інтарэсы.