Беларуская Служба

Украінскія дэпутаты прапануюць прызнаць Беларусь тэрыторыяй, акупаванай Расіяй

22.10.2022 16:29
Адпаведны праект дакумента зарэгістраваны ў Вярхоўнай радзе 21 кастрычніка. 
.
.president.gov.by

Дэпутаты Украіны падрыхтавалі праект заявы аб прызнанні Беларусі часова акупіраванай Расіяй тэрыторыяй. Адпаведны праект дакумента зарэгістраваны ў Вярхоўнай радзе 21 кастрычніка. Аб гэтым таксама напісаў у сваім тэлеграм-канале народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка, адзін з ініцыятараў заявы.

Аляксей Ганчарэнка разам з іншымі калегамі ўнёс у Вярхоўную раду прапанову прызнаць Беларусь тэрыторыяй, якую акупавала Расія.

У праекце заявы нардэпы ўказваюць, што беларусы пакутуюць ад падвойнай акупацыі – з боку Расіі і рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

У праекце дакумента таксама ёсць заклік да міжнароднай супольнасці аб прызнанні тэрыторыі Беларусі часова акупаванай Расіяй. Нардэпы просяць пазбавіць урад Лукашэнкі міжнароднай правасуб'ектнасці і спыніць удзел Беларусі ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ААН і МВФ.

Украінскія дэпутаты заклікаюць сінхранізаваць санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі, а таксама ўстараніць магчымасць абыходу Расіяй санкцый праз Беларусь і выкарыстання краіны ў якасці афшорнай зоны.

ав/zerkalo.io

Святлана Ціханоўская: Калі надыдзе такі дзень, калі беларускія салдаты пяройдуць украінскую мяжу – дарогі назад не будзе

22.10.2022 09:43