Беларуская Служба

Хрыста Грозеў: Bellingcat будзе расследаваць смерць Макея

04.12.2022 08:02
Уладзімір Макей Фота: БелТА

У праграме «Популярная политика» журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў заявіў, што Bellingcat зоймецца раптоўнай смерцю 64-гадовага міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Грозеў сказаў, што пакуль няма аб’ектыўных даных, каб рабіць нейкія высновы. Аднак аналіз сітуацыі патрабуе падрабязнага расследавання. Паводле Грозева, тут ёсць «некалькіх дзіўных супадзенняў».

За пару дзён да смерці Макея быў «не вельмі звычайны зліў інфармацыі», што супраць Лукашэнкі рыхтуецца або замах, або сігнал-папярэджанне. Пляцоўкі для зліваў былі не «вельмі зразумелымі». І менш чым праз двое сутак здарылася смерць Макея. «Тое, што здарылася, можна ацэньваць як сігнал супраць Лукашэнкі».

Макей «быў прадстаўніком партыі міра з Захадам, чалавек, які спрабаваў трымаць адкрытымі дзверы Беларусі для размоваў з Захадам».

«Гэта быў не занадта стары і дакладна не хворы чалавек».

Зыходзячы з гэтага, Bellingcat зоймецца сваім расследаваннем смерці Макея.

nashaniva.com / вх