Беларуская Служба

Чарговы прысуд па «справе Зельцара»: 2,5 гады калоніі

08.12.2022 16:42
Руслана Асятрова затрымалі 29 верасня мінулага года.
Ілюстрацыйны здымакфота: ilikeyellow/shutterstock

У Гомельскім абласным судзе 11 лістапада асудзілі палітвязня Руслана Асятрова паводле 130 артыкулу Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыне два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Руслана Асятрова затрымалі 29 верасня мінулага года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» просіць падтрымаць палітвязня лістамі і перадачамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А. Руслан Ігаравіч Асятроў.

нг