Беларуская Служба

У Беларусі ўлады павялічваюць мінімалку

09.12.2022 16:35
Мінімальны заробак з 1 студзеня будзе павялічаны да 554 рублёў. Такое рашэнне прынялі лукашэнкаўскія дэпутаты.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

У параўнанні з памерам, устаноўленым з 1 студзеня 2022 года, мінімальны заробак вырасце на 21,2%, ці на 97 рублёў. Аднак на працягу года з-за высокай інфляцыі мінімальны заробак некалькі разоў індэксаваўся: так, у кастрычніку з улікам індэксацыі ён склаў 483,17 рубля.

Такім чынам, з 1 студзеня памер мінімалкі вырасце вельмі нязначна: у параўнанні з дзейным усяго на 70,83 рубля.

юл