Беларуская Служба

Украінскі палітолаг: Лукашэнку могуць забіць у кожную хвіліну

14.03.2023 14:21
Беларускі дыктатар не патрэбны ні Крамлю, ні Пекіну.
 .
Аляксандр Лукашэнка. Ілюстрацыйны здымакфота: Drop of Light/shutterstock

Дырэктар New Geopolitics Research Network Міхаіл Самусь у эфіры Radio NV патлумачыў, навошта беларускі ўзурпатар Аляксандр Лукашэнка па ўказанні расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ездзіць у міжнародныя паездкі, у прыватнасці ў Кітай.

«Лукашэнка – гэта чалавек, які знаходзіцца ў стане, калі яго могуць забіць кожную хвіліну. Гэта Лукашэнка ўжо разумее. Ён ужо нікому не патрэбны – ні Пуціну, а пра кітайцаў я наогул маўчу. Таму, канешне, Лукашэнка будзе ездзіць. Пуцін просіць яго ездзіць усюды, угаворваць усіх, падаць на калені, прапаноўваючы ўсё, што заўгодна – «забірайце ўсю Беларусь, усё, што ёсць«», – гаворыць Самусь.

Але, на яго думку, узнікае пытанне: навошта гэтыя прапановы Кітаю?

«Навошта Кітаю браць якую-небудзь Беларусь ці Расію і зараз ускладаць на сябе адказнасць за тыя вайсковыя злачынствы, якія нарабіў Пуцін? Я разумею, што кітайцы знаходзяцца ў сваёй камуністычнай ідэалогіі, але я не думаю, што яны згубілі пачуццё рэальнасці да такога ўзроўню, што не могуць зразумець, да чаго гэта ідзе. А ідзе ўсё да ваеннай катастрофы Расіі. Лукашэнка, магчыма, пазбегне таго, што будзе сапраўды ваеннай катастрофай, але Беларусь не пазбегне», – растлумачыў Самусь.

нг