Беларуская Служба

Банк у Каіры дапамагае рэжыму Беларусі абыходзіць санкцыі

15.03.2023 14:12
Ён нейтральны, ён не ўваходзіць у сістэму SWIFT.
SWIFT
SWIFTShutterstock/Sergei Elagin

Спікер кіроўнай партыі Зімбабвэ Крыстафэр Муцвангўа ў інтэрв’ю «РИА Новости» распавёў пра схему, якая дапамагае рэжыму ў Беларусі абыходзіць санкцыі і гандляваць з афрыканскімі краінамі, паведамляе

«З Беларуссю мы гандлюем праз «Afreximbank», штаб-кватэра якога размяшчаецца ў Каіры. Ён нейтральны, ён не ўваходзіць у сістэму SWIFT, гэта афрыканскі банк, які належыць нігерыйцу і які базуецца ў Егіпце. Нам трэба больш такіх банкаў за межамі сусветнай банкаўскай сістэмы SWIFT, якая кіруецца Амерыкай», – сказаў Муцвангўа (Christopher Hatikure Mutsvangwa).

Паводле яго, краіна паспяхова працуе з Беларуссю ў галіне паставак трактароў.

На сайце «Afreximbank’у» паведамляецца, што, апроч Каіру, ён таксама вядзе аперацыі ў Абуджы (Нігерыя), Абіджане (Кот-дʼІвуар), Харарэ (Зімбабвэ) і Кампале (Уганда).

З 30 студзеня да 1 лютага Аляксандр Лукашэнка правёў свой першы візіт у Зімбабвэ – краіну на поўдні Афрыкі.

яс/Belsat.eu