Беларуская Служба

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не знясуць

29.03.2023 17:39
Такі адказ атрымала ад мясцовых улад інфаказачка Вольга Бондарава.
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве nashaniva.com

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве не знясуць. Такі адказ атрымала ад мясцовых уладаў прарасійская актывістка з Гродна Вольга Бондарава, паведамляе тэлеграм-канал «Права маюць», на які спасылаецца «Наша Ніва».

Вольга Бондарава вядомая сваім несупынным змаганнем з беларускай культурай і мовай, дзеячамі беларускага адраджэння. Гэтым разам яна патрабавала зносу помніка вядомай беларускай паэтцы і дысідэнтцы Ларысе Геніюш. Паводле прарасійскай актывісткі, бюст быў усталяваны дваццаць гадоў на тэрыторыі Зэльвенскай царквы без дазволу мясцовых уладаў.

На момант устаноўкі помніка парадак устаноўкі твораў манументальнага мастацтва рэгламентаваўся Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2000 № 1393.
Згодна з пунктам 4, мемарыяльныя ансамблі ствараюцца на падставе рашэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць помніка Ларысе Геніюш, не прадстаўлена.

Аднак цяпер парадак устаноўкі помнікаў вызначаны Палажэннем ад 19 верасня 2008 года №1372, у якім норма, якая рэгламентуе дэмантаж самавольна ўстаноўленых твораў мастацтва, адсутнічае.
Гэта значыць, помнік усталяваны незаконна, але яго знос таксама будзе незаконным.

аз