Беларуская Служба

Былы палітвязень: «За кантакт з Фядутам каралі карцарам»

26.06.2023 17:33
Былы вязень калоніі, дзе ўтрымліваюць Аляксандра Фядуту, расказаў пра захады, скіраваныя на ізаляцыю вядомага палітвязня.
Затрыманне Аляксандра ФядутуКадр з фільму на АНТ

Вядомага палітолага і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту затрымалі ў красавіку 2021 году. Яго абвінавацілі ў змове з мэтай звяржэння ўлады і асудзілі на 10 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пакаранне Фядута адбывае ў калоніі пад Магілёвам.

«Хлопец, які сядзеў з Фядутам у каранціне, адправіўся на 10 сутак у ШЫЗА толькі за тое, што з ім пагаварыў», – расказаў Сяргей (сапраўднае імя змененае дзеля бяспекі. – РС), які ўжо вызваліўся з папраўчай калоніі № 15 пад Магілёвам. Паводле Сяргея, дадатковы ціск зазналі і іншыя палітвязні, якія былі з ім у адным атрадзе. Гэта Сяргею засведчыў асуджаны паводле палітычнага артыкула, з якім давялося правесці час у адной камеры штрафнога ізалятару.

«Палову тэрміну ШЫЗА сядзеў з палітычным. Яго пакаралі ў дзень народзінаў. Нічога не парушаў, выконваў парадак ад пачатку да канца, але наўмысна ў такі дзень прычапіліся і далі 10 сутак. Вось так павіншавалі», – расказаў Сяргей.

Паводле палітвязня, з якім Сяргей быў у ШЫЗА, палітычныя часцей за іншых асуджаных атрымліваюць вымовы, пазбаўленні ад спатканняў ці перадач і пакаранне штрафным ізалятарам.
«Палітычных ламаюць псіхалагічна: пакараннямі, ізаляцыяй. Гэта ў нас было і ёсць», – кажа Сяргей.

Сярод палітвязняў, якія адбываюць пакаранне ў ПК-15, – вядомы палітолаг і літаратар Аляксандр Фядута, а таксама праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч. Паводле звестак з калоніі, у Аляксандра Фядуты вялікія праблемы са здароўем, па тэрыторыі ён ходзіць з цяжкасцю, абапіраючыся на кіёк. Пра Валянціна Стэфановіча вядома, што яго накіравалі працаваць на шкодную для здароўя вытворчасць – чысціць драты ад ізаляцыі.

ав/Радыё Свабода

Супраць палітвязня Алега Яфрэменкі ўзбудзілі трэцюю крымінальную справу

26.06.2023 14:22
Яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а нядаўна супраць яго ўзбудзілі ўжо трэцюю крымінальную справу.

Практычныя парады, як дапамагчы асобам, якія перажылі катаванні

26.06.2023 14:43
26 чэрвеня – Міжнародны дзень ААН у падтрымку ахвяр катаванняў