Беларуская Служба

Украінцы лічаць Беларусь акупаванай, але чакаюць ад яе кампенсацыі за саўдзел у расійскай агрэсіі

01.09.2023 13:19
   ,
Украінцы лічаць Беларусь акупаванай, але чакаюць ад яе кампенсацыі за саўдзел у расійскай агрэсііФота: activegroup.com.ua

Як сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага ўкраінскай кампаніяй Active Group 26 жніўня пры дапамозе онлайн-панэлі SunFlower Sociology, больш за 76% рэспандэнтаў назвалі Беларусь «выключна» і «пераважна» акупаванай краінай.

На пытанне аб тым, ці павінна Беларусь выплачваць кампенсацыю Украіне ў выпадку прыходу да ўлады дэмакратычных сілаў, 41,4 % апытаных адказалі, што Беларусь мусіць кампенсаваць шкоду на роўных з Расіяй, 45,7% – на меншым, чым Расія, узроўні, а 12,9% перакананыя, што не павінна выплачваць кампенсацыю.

Згодна з вынікамі апытання, 45,7% рэспандэнтаў заявілі, што ўлады Украіны робяць недастаткова для таго, каб прыцягнуць да адказнасці Аляксандра Лукашэнку, і толькі 4,5% апытаных лічаць такія захады дастатковымі.

@radiosvaboda / вх