Беларуская Служба

Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў беларускім спартоўцам удзельнічаць у Азіяцкіх гульнях

02.09.2023 09:05
Раней паведамлялася, што ў Азіяцкіх гульнях могуць выступіць каля 500 беларускіх і расійскіх атлетаў у нейтральным статусе.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/Anncapictures

«Ніякіх расійскіх і беларускіх спартсменаў не будзе на Азіяцкіх гульнях, і гэтае рашэнне МАК», – заявілі ў Алімпійскай радзе Азіі. Адзначаецца, што МАК матываваў сваё рашэнне «тэхнічнымі прычынамі».

«Канцэпцыя ўдзелу спартсменаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі ў Азіяцкіх гульнях 2023 года абмяркоўвалася на Алімпійскім саміце ў снежні 2022 года, але аказалася няздзейснай», – падкрэсліў МАК.

Раней паведамлялася, што ў Азіяцкіх гульнях могуць выступіць каля 500 беларускіх і расійскіх атлетаў у нейтральным статусе і па-за агульным медальным залікам. Меркавалася, што іх вынікі будуць улічвацца пры размеркаванні квот для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года.

Рэальная Беларусь/нг