Беларуская Служба

«Белавія» пачынае палёты з Гомеля ў Маскву

28.09.2023 09:21
Рэйсы па маршруце Мінск–Масква (Унукава)–Гомель–Масква (Унукава)–Мінск будуць выконвацца па аўторках, пятніцах і нядзелях.
Авіякампанія «Белавія» nashaniva.com

Паводле інфармацыі перавозчыка, першы рэйс па маршруце Гомель–Масква адбудзецца 28 верасня, далей кампанія будзе лётаць з Гомеля ў расійскую сталіцу па аўторках, пятніцах і нядзелях.
Вылет з Гомеля ў 20.00, прыбыццё ў Маскву – у 21.25, вылет з Масквы – у 17.40, прыбыццё ў Гомель – у 19.05.

«Пасажыры першых рэйсаў змогуць набыць квіткі па тарыфе «Прома»: кошт квітка з Гомеля – ад 25 еўра, у абодва бакі – ад 61 еўра», – адзначылі ў «Белавія».

Паводле слоў беларускага пасла ў РФ Дзмітрыя Крутога, «базавай задачай» зʼяўляецца адкрыццё прамых авіязносін паміж Беларуссю і ўсімі расійскімі гарадамі-мільённымі.

Пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай у 2021 годзе самалёта авіякампаніі Ryanair, беларускай нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» забаронена лятаць у ЕС.

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь