Беларуская Служба

«Белавія» цяпер рэгулярна лятае ў дзесяць краін свету

25.10.2023 13:45
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» выконвае рэгулярныя рэйсы ў 21 аэрапорт дзесяці дзяржаў, паведаміў 25 кастрычніка намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Авіякампанія «Белавія» nashaniva.com

Паводле яго слоў, у сферы паветранага транспарту падпісана міжурадавае пагадненне з Расіяй аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў, рэалізацыя якога «дазволіць з 1 студзеня 2025 года забяспечыць роўныя тарыфныя ўмовы пры аказанні паслуг аэрапортаў і аэранавігацыйных паслуг эксплуатантам паветраных суднаў абедзвюх дзяржаў».

Міністр сцвярджае, што «Белавія» лятае «па ўсіх адкрытых напрамках».

«Працягваецца праца па развіцці ўсходняга і паўднёвага напрамкаў палётаў для ажыццяўлення рэгулярных паветраных пасажырскіх перавозак», – цытуе чыноўніка прэс-служба ПП НС.

23 мая 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.

Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза.

pozirk.online / вх