Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Мы рашуча асуджаем сістэмныя рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць уласнага грамадства

25.01.2024 17:14
МЗС Польшчыgov.pl

- Мы рашуча асуджаем сістэмныя рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць уласнага грамадства, у тым ліку арышт Марыны Адамовіч, – заявіла ў чацвер Міністэрства замежных спраў Польшчы. Там падкрэслілі, што пастаянна заклікаюць улады ў Мінску безумоўна вызваліць усіх палітвязняў.

-Масавыя затрыманні былых вязняў сумлення і сем'яў палітвязняў, якія праводзяцца беларускімі ўладамі, патрабуюць рашучага адказу. Прыняцце чарговага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі павінна адбыцца як мага хутчэй, – падкрэслілі ў МЗС.

У заяве Міністэрства замежных спраў рашуча асудзіла «сістэмныя рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць уласнага грамадства», у тым ліку арышт Марыны Адамовіч, жонкі беларускага апазіцыянера Міколы Статкевіча, асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі.

У Міністэрстве замежных спраў падкрэслілі, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі становіцца ўсё больш драматычнай. «Узмацненне ціску рэжыму А. Лукашэнкі на грамадзянскую супольнасць і палітычных апанентаў у апошнія тыдні мае на мэце запалохаць беларусаў – прымусіць іх маўчаць або пакінуць краіну», – заявілі ў Міністэрстве дыпламатыі.

МЗС падкрэслівае, што ўмовы зняволення апанентаў рэжыму зʼяўляюцца абразай для чалавецтва – апазіцыянеры адбываюць пакаранне ў перапоўненых халодных камерах, з абмежаваным доступам да медыцынскай дапамогі і абмежаванымі кантактамі з блізкімі.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча пастаянна заклікае ўлады ў Мінску безумоўна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць уласнага грамадства.

ав

СК Беларусі распачаў «спецвядзенне» супраць 20 незалежных аналітыкаў, у тым ліку каментатара Беларускай службы Паўла Усава

25.01.2024 10:10
Большасць з фігурантаў справы – незалежныя палітычныя аналітыкі, сацыёлагі і эканамісты, якія даюць каментары незалежным СМІ.

Як мінімум 159 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

25.01.2024 13:39
Пра новуе лічбу рэпрэсаваных паведамляе ПЦ «Вясна».