Беларуская Служба

МЗС Чэхіі прапанавала падоўжыць забарону на выдачу віз і ВНЖ беларусам

13.02.2024 08:20
Забарона на выдачу віз і ВНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і можа стаць бестэрміновай.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

Паводле чэскага выдання Forum 24, Чэхія разглядае магчымасць падаўжэння забароны на выдачу віз і відаў на жыхарства (ВНЖ) расіянам і беларусам. Пакуль гэтая забарона дзейнічае да 31 сакавіка сёлета. З адпаведнай прапановай выступіла МЗС краіны, паведамляе Свабода.

Забарону для расіян Чэхія ўвяла адразу пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, у чэрвені 2022 году яе дзеянне было працягнутае да сакавіка 2023 году, а потым да сакавіка сёлета. Выключэнне было зроблена для паездак з гуманітарнымі мэтамі.

Летась у сакавіку забарону распаўсюдзілі і на беларусаў, пры гэтым не мае значэння, ці ёсць у іх грамадзянства іншай краіны.

Паводле Forum 24, у некаторых выпадках атрыманне візы або ВНЖ усё ж магчымае: напрыклад, калі заяўнік з’яўляецца членам сям’і грамадзяніна Чэхіі або іншай краіны ЕС або іншаземца, які мае чэскі ВНЖ.

Для беларусаў таксама захоўваецца магчымасць атрымаць візу для навучання, калі яна аплачваецца стыпендыяй з боку Чэхіі, ЕС ці міжнароднай арганізацыяй.

Яшчэ адно выключэнне складаюць тыя заяўнікі, чыё знаходжанне «адказвае інтарэсам Чэскай Рэспублікі» і гэта пацвердзіла МЗС краіны.

У сакавіку 2023 году забарону выдачы візаў беларусам спрабавала аспрэчыць Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Прагу, ёй гэта было абяцана, але неўзабаве ўлады краіны ўсё ж увялі забарону і для беларусаў.

ав/Свабода

Кіраўнік НАУ перадаў Чэхіі спіс беларусаў супраць якіх варта ўвесці санкцыі

18.10.2023 15:08
Латушка спадзяецца, што Чэхія скарыстае нацыянальныя санкцыі, так як Польшча і Літва.

Урад Чэхіі ўнёс у санкцыйны спіс расійскае дзяржаўнае прадпрыемства, якое ўпраўляе замежнай нерухомасцю

16.11.2023 15:29
Чэхія будзе патрабаваць прымянення падобных абмежаванняў супраць расійскага дзяржпрадпрыемства ў цэлым Еўрасаюзе.