Беларуская Служба

ЕС адкажа на распальванне рэжымам Лукашэнкі міграцыйнага крызісу

13.07.2021 11:24
Нелегальныя мігранты з Турэччыны ды Ірака плацяць за пералёт у Беларусь і далейшую перакідку праз беларуска-літоўскую мяжу 15 тысяч еўра.
Litewscy żołnierze zabezpieczają granicę z Białorusią
Litewscy żołnierze zabezpieczają granicę z BiałorusiąLithuanian_MoD/Twitter

Еўрапейскі Звяз адрэагуе на распальванне рэжымам А. Лукашэнкі міграцыйнага крызісу, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау. Палітык заявіў, што магчымыя далейшыя санкцыі супраць рэжыму ў Мінску. Гэта была адна з тэм учорашняй нарады ў Бруселі кіраўнікоў дыпламатый краін ЕЗ.

Міністр Рау заявіў, што пад самым вялікім ціскам знаходзіцца Літва. У Польшчы таксама паўсталі праблемы, хоць і ў значна меншых маштабах:

-Немагчыма, каб гэтая атака на цэласнасць межаў Еўрапейскага Звязу засталася без адказу ЕЗ. Ніхто не сумняваўся ў неабходнасці такога рашэння ў будучыні.

Еўрапол валодае дадзенымі аб тым, што нелегальныя нелегальныя мігранты з Турэччыны ды Ірака плацяць за пералёт у Беларусь і далейшую перакідку праз беларуска-літоўскую мяжу 15 тысяч еўра.

iar/эж


Польшча будзе падтрымліваць Літву ў сувязі з прытокам нелегальных імігрантаў праз Беларусь

12.07.2021 12:35
Гэтае пытанне было было ўзнята на сустрэчы прэзідэнтаў Гітанаса Наўседы і Анджэя Дуды.

МУС Літвы: Плынь нелегалаў з Беларусі – гэта гібрыдная атака на Еўразвяз

12.07.2021 18:40
Са студзеня на тэрыторыю Літвы спрабавала трапіць больш за 1600 нелегальных мігрантаў, гэта ў 20 разоў больш, чым летась.

ЕЗ не выключае чарговых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

13.07.2021 08:03
«Выкарыстанне мігрантаў у якасці зброі і перакідванне іх праз межы недапушчальна».