Беларуская Служба

Ягор Марціновіч перадаў пасланне на волю

19.07.2021 15:39
Паводле праваабаронцаў, зараз за кратамі знаходзяцца 33 журналісты і супрацоўнікі СМІ.
Ягор Марціновіч Крыніца: «Наша Ніва»

Ужо 11 дзён нашаніўцы знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна ў невыносных умовах – без перадач, якіх супрацоўнікі не аддаюць, без матрацаў і элементарных сродкаў гігіены.

Напярэдадні супрацоўнікаў «Нашай нівы» не адпусцілі па сканчэнні 10 дзён арышту, а затрымалі па новым артыкуле, ня выставіўшы абвінавачанняў паводле папярэдняга. Сукамернікі, якія выйшлі на свабоду, апісваюць камары як «стайню». Ягор Марціновіч змог перадаць пасланне на волю, перадае svaboda.org.

«Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі, але ў нас не атрымалася. На жаль, прастора для дзейнасці незалежных СМІ скарацілася да памеру камеры на Акрэсціна ці Валадарцы. Ні я, ні, думаю, мае арыштаваныя калегі не шкадуем, што засталіся ў Беларусі і працавалі з Беларусі да апошняга. Праца нацыянальнага брэнду павінна працягвацца хоць з намі, хоць без нас, таму што «Наша ніва» – гэта не Марціновіч, Скурко, Дынько і Раковіч, а высокапрафесійная журналісцкая каманда і сотні тысяч чытачоў».

Дапамагчы нашаніўцаў, паводле галоўнага рэдактара, можна падпіскай на старонкі «Нашай нівы» у сацыяльных сетках, у тым ліку тэлеграм-канал.

Паводле праваабаронцаў, зараз за кратамі знаходзяцца 33 журналісты і супрацоўнікі СМІ.

эж


Праваабаронцы падвялі вынікі рэпрэсій у сакавіку

04.04.2021 19:19
За месяц беларусам за выказванне палітычных поглядаў лукашэнкаўскі рэжым прысудзіў амаль 6,5 тысяч сутак арышту.

«Справа студэнтаў» завяршылася турэмнымі выракамі

16.07.2021 13:33
Лукашэнкаўскі суд накіраваў моладзь ды выкладчыкаў, якія выступілі супраць гвалту ды хлусні, амаль на 3 гады ў турму.

Палітвязням прапануюць напісаць прашэнне аб памілаванні

17.07.2021 16:13
Лісты прыходзяць ад імя «Круглага стала дэмакратычных сіл» – створанай КДБ арганізацыяй на чале з Юрыем Васкрасенскім.

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» затрымалі ў другі раз

18.07.2021 16:46
Сёння, 18 ліпеня, скончыўся 10-сутачны тэрмін затрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча.

11 палітвязняў атрымалі вялікія тэрміны за ўдзел у ТГ-чатах

19.07.2021 14:05
Юрый Бялько атрымаў аж 9 гадоў узмоцненага рэжыму.