Беларуская Служба

Польскія палітычныя партыі рыхтуюцца да выбараў

24.08.2019 18:04
Кіруючая партыя хваліцца дасягненнямі, а сацыял-дэмакраты абяцаюць амаль бясплатныя лекі.
     ():  ,
Лідары польскіх Аб'яднаных левых сіл (злева): Роберт Бедрань, Уладзімеж Чажасты і Адрыян ЗандбергPAP/Leszek Szymański

Кіруючая ў Польшчы кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасьць» (ПіС) арганізавала ў рамках выбарчай кампаніі перад выбарамі ў парламент два рэгіянальныя з'езды Абʼяднаных правых сіл. Кандыдаты ў дэпутаты Сейму і Сенату ад ПіС сустракаюцца з выбаршчыкамі ў Торуні і ў Быдгашчы. У абедзвюх сустрэчах удзельнічаў прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Падчас выступлення Маравецкі казаў пра эканамічныя дасягненні ўраду ПіС, які кіруе Польшчай амаль чатыры гады.

У сваю чаргу ў Варшаве прайшла перадвыбарчая канвенцыя Абʼяднаных левых сіл. Сярод лозунгаў, з якімі сацыял-дэмакраты ідуць на выбары, ёсць свецкасць дзяржавы, адмова ад выкладання рэлігіі ў школах, павышэнне мінімальнага заробку, лекі за пяць злотых (2,5 бел. рубля – рэд.) ды іншыя прапановы.

Парламенцкія выбары пройдуць у Польшчы 13 кастрычніка бягучага года.

вс