Беларуская Служба

Новы полк з'явіцца ў Польскім войску

17.09.2019 14:57
Міністр абароны Марыюш Блашчак падкрэсліў, што развіццё дзяржавы шчыльна звязанае з пачуццём бяспекі яе грамадзянаў.
Minister obrony narodowej Mariusz Błaszczak
Minister obrony narodowej Mariusz BłaszczakPAP/Tomasz Gzell

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак абвясціў аб тым, што будзе створаны 18 лагістычны полк Польскага войска. Знаходзячыся з візітам у горадзе Ломжа, што ва ўсходняй частцы Польшчы, Марыюш Блашчак падкрэсліў, што развіццё дзяржавы шчыльна звязанае з пачуццём бяспекі яе грамадзянаў.

-Польшча можа развівацца толькі тады, калі яна знаходзіцца ў бяспецы. Адпаведна Польскае войска павінна быць больш шматлікім, яго колькасць узрасце. Урад Польшчы вызначаў сабе прыярытэтнае заданне – бяспека Польшчы і палякаў.

Кіраўнік польскага абарончага ведамства падкрэсліў, што для Ломжы, паўстанне новай вайсковай адзінкі, стане імпульсам гаспадарчага развіцця – з’явяцца новыя працоўныя месцы ды палепшыцца гарадская інфраструктура.

IAR/эж