Беларуская Служба

На польскай чыгунцы расце пасажырапаток

21.09.2019 19:11
Рэкордным перыядам сёлетняга лета стаў апошні месяц, а 18 жніўня быў устаноўлены рэкорд пасажырапатоку: цягнікамі фірмы скарысталіся ажно 212 тыс. чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PKP IC

У Польшчы павялічваецца пасажырапаток на чыгунцы – усё больш палякаў карыстаецца гэтым відам транспарту. Падчас канікул дзяржаўная чыгуначная пасажырская кампанія PKP Intercity абслужыла больш за 14 мільёнаў пасажыраў. Цяпер найбуйнейшы польскі перавозчык падвёў вынікі летняга сезона.

Так, з пачатку чэрвеня па канец жніўня гэтага года паслугі кампаніі выбралі больш за 14 млн пасажыраў. Рэкордным перыядам сёлетняга лета стаў апошні месяц, а 18 жніўня быў устаноўлены рэкорд пасажырапатоку: цягнікамі фірмы скарысталіся ажно 212 тыс. чалавек.

У летні перыяд у сярэднім курсавала 400 цягнікоў кампаніі PKP Intercity у суткі. Да гэтага трэба яшчэ дадаць цягнікі рэгіянальных ліній.

вс