Беларуская Служба

Вядомыя дадзеныя экзіт-полаў

13.10.2019 21:22
Паводле апытанняў IPSOS яўка склала 61,1%.
Mieszkańcy Maruszyny głosują w tradycyjnych strojach góralskich
Mieszkańcy Maruszyny głosują w tradycyjnych strojach góralskichPAP/Grzegorz Momot

Паводле дадзеных экзіт-полаў IPSOS, падрыхтаваных для тэлебачання TVN24, перамогу ў сёлетніх парламенцкіх выбарах у Польшчы атрымлівае кіроўная права-кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць»; меркаваны вынік партыі – 43,6%.

Вынікі экзіт-полу IPSOS сведчаць аб тым, што ў Сейм трапляе пяць партый. Галоўная апазіцыйная сіла «Грамадзянская кааліцыя» атрымлівае 27,4% падтрымкі выбарцаў, «Саюз левых дэмакратаў» – 11,9%, «Польская сялянская партыя» мае 9,6% і «Канфедэрацыя» здабыла 6,4% галасоў выбарцаў.

Паводле апытанняў IPSOS яўка склала 61,1%.

эж