Беларуская Служба

У Польшчы адзначаюць Дзень нацыянальнай адукацыі

14.10.2019 15:19
Па традыцыі вучні ў гэты дзень віншуюць сваіх настаўнікаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

14 кастрычніка ў Польшчы адзначаюць Дзень нацыянальнай адукацыі. Гэтае свята было ўсталяванае як Дзень настаўніка ў 1972 годзе. У 1982 годзе яго перайменавалі на Дзень нацыянальнай адукацыі, які ахоплівае не толькі настаўнікаў, але і ўсіх работнікаў польскай адукацыі – сярэдняй і вышэйшай.
Міністр нацыянальнай адукацыі Дар’юш Пянткоўскі ўручыў сёння Залатыя медалі за шматгадовую працу, Медалі Камісіі нацыянальнай адукацыі, ганаровыя тытулы прафесара асветы і ўзнагароды міністра.

Міністр казаў, што прафесія настаўніка з’яўляецца асаблівай:

- Настаўнік павінен быць асобай, якая не толькі здабыла веды, але і ўмее прыстасавацца да зменаў у свеце. Гэта не лёгкая задача. Я ведаю, што бывае момант, калі мы стомленыя. І добра, што ёсць такія дні як сённяшні, калі ўсе не толькі засяроджваюцца на школе, але і звяртаюць увагу на працу настаўніка.

Агулам медалі, тытулы і ўзнагароды атрымалі 66 чалавек.

ав