Беларуская Служба

Памёр Богдан Бутэнка - вядомы ілюстратар і аўтар дзіцячых кніг

16.10.2019 17:21
Ён быў таксама графічным дызайнерам, аўтарам плакатаў, сцэнарыстам і аўтарам коміксаў.
     .
Вокладкі першай серыі комікса пра Квапішона.By Artur Balana - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=22505503

Памёр Богдан Бутэнка (Bohdan Butenko) - паважаны ілюстратар і аўтар дзіцячых кніг, вядомы некалькім пакаленням чытачоў. Ён быў таксама графічным дызайнерам, аўтарам плакатаў, сцэнарыстам і аўтарам коміксаў. Яму было 88 гадоў.

Богдан Бутэнка супрацоўнічаў з дзіцячымі часопісамі: „Miś”, „Świerszczyk”, „Płomyczek” і „Płomyk”. Ён ілюстраваў і графічна распрацаваў некалькі сотняў кніг, у асноўным для дзяцей і падлеткаў.

Артыст вядомы таксама шматлікімі сцэнаграфіямі для тэатра і тэлебачання, сярод іншых для „Кабарэ джэнтэльменаў ва ўзросце”. Ён ствараў плакаты і анімацыйныя фільмы. Яго работы выстаўляліся ў краіне і за яе межамі.

Бoгдан Бутэнка памёр 14 кастрычніка. Пра яго смерць паведаміла выданне „Przekrój”, а таксама сайт Culture.pl Інстытуту Адама Міцкевіча.


аз