Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы выступае з праграмнай прамовай

19.11.2019 11:43
 Апроч гаспадарчых і палітычных праграмных аспектаў палітыкі ўраду, прэм’ер асобную ўвагу звярнуў на грамадскія норавы.
.
М. Маравецкі на парламенцкай моўніцы PAP/Paweł Supernak

Матэвуш Маравецкі выступае у Сейму з прамовай, у якой будуць акрэсленыя прыярытэты палітыкі яго ўрада. Апроч гаспадарчых і палітычных праграмных аспектаў палітыкі ўраду, прэм’ер асобную ўвагу звярнуў на грамадскія норавы.

Звяртаючыся да тэмы ўключэнне ў школьныя праграмы зместу, які не адабраюць значаная частка бацькоў (гаворка ідзе пра палавое выхаванне), Матэвуш Маравецкі катэгарычна заявіў, што ягоны ўрад не пагодзіцца на сацыяльныя эксперыменты ды ідэалагічныя рэвалюцыі:

-Дзеці недатыкальныя! Той, хто падыме на іх руку, ідэалагічную руку, той замахваецца на ўсю супольнасць. Той, хто хоча атруціць дзяцей ідэалогіі, адарваць іх ад бацькоў; той, хто хоча без запрашэння ўвайсці ў школы і пісаць ідэалагічныя падручнікі – той падкладвае бомбу пад Польшчу, ён хоча выклікаць культурную вайну ў Польшчы. Гэтай вайны не будзе, я гэтага не дапушчу!

Апроч пільнай варты грамадскай маралі, польскі прэм’ер паабяцаў павялічыць падтырмку для сем’яў. Пасля праграмнай прамовы адбудзецца галасаванне аб даверы да кабінета Матэвуша Маравецкага.

IAR/эж