Беларуская Служба

Украінскія мытнікі затрымалі падарункі для польскіх дзяцей ва Украіне

07.12.2019 14:08
Акцыя па зборы падарункаў для палякаў, якія жывуць ва Украіне, прайшла ўжо ў 28-ы раз.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePhoto: StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскія мытнікі не прапусцілі праз мяжу аўтобуса з Тарнава (Tarnów), які перавозіў 800 калядных падарункаў для палякаў з вёсак у Львоўскай вобласці.

Акцыя па зборы падарункаў для палякаў, якія жывуць ва Украіне, прайшла ўжо ў 28-ы раз. Яе арганізавалі моладзь з Тарнава, настаўнікі і члены тамтэйшага Таварыства сяброў Львова. 800 калядных пасылак павінны былі вярнуцца з КПП у Медыцы, паколькі ўкраінскія мытнікі не прапусцілі грузу праз мяжу.

„Цацкі, прысмакі, школьныя прыналежнасці. Колькі гэта важыць? Мы не ведаем. Нам сказалі, што мы павінны запоўніць транспартную дэкларацыю. Раней мы ніколі гэтага не рабілі, але запоўнілі яе. Нас абвінавацілі ў кантрабандзе (…) Яны былі непахісныя - вы вяртаецеся, Дзеда Мароза не будзе”, - расказвае старшыня таварыства Станіслаў Сядэк (Stanisław Siadek).

Калядныя падарункі, якіх не ўдалося даставіць ва Украіну, у Тарнаве і рэгіёне размяркуюць цэнтры сацыяльнай дапамогі.

аз