Беларуская Служба

Больш за 25 тыс. грамадзян Беларусі мае дакументы на пражыванне ў Польшчы

18.01.2020 13:01
Сярод іншаземцаў, якія пражываюць у Польшчы, найбольш - грамадзян Украіны: каля 215 тыс. 
Стары горад Варшавыjackmac34/pixabay.com/CC0

У 2019 годзе дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне ў Польшчы атрымалі больш як 50 тысяч замежнікаў. 35 тысяч сярод іх – украінцы.

Больш за 50 тыс. іншаземцаў атрымалі за год дазволы на часовае або пастаяннае пражыванне ў Польшчы, сярод якіх больш за 35 тыс. – украінцы. Дадзеныя ўзяты па стане на пачатак 2019 года, піша Укрінфарм.

Агулам амаль 215 тысяч украінцаў маюць названыя дазволы.

«З 423 тыс. іншаземцаў, якія 1 студзеня 2020 года мелі сапраўдныя дакументы на жыхарства ў Польшчы, агулам было грамадзян Украіны (214,7 тыс.), Беларусі (25,6 тыс.), Германіі (21,3 тыс.), Расіі (12,5 тыс.), В'етнама (12,1 тыс.)», – заявіў прэс-сакратар Упраўлення па пытаннях іншаземцаў Польшчы Якуб Дудзяк.

Адзначаецца, што большасць замежнікаў, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы, гэта людзі да 40 гадоў.

Самымі папулярнымі месцамі для пражывання іншаземцаў у Польшчы зʼяўляецца Мазавецкае ваяводства (адміністрацыйны цэнтр у Варшаве) – 117 тыс., Малапольскае (Кракаў) – 45 тыс., Ніжнесілезскае (Уроцлаў) – 34 тыс., і Вялікапольскае (Познань) – 33,5 тыс.

вс